23 снежня 2022- Дзень зімовага сонцаварота Абвестка аб стварэнні праекта і яго першыя крокі ў сацыяльнай сетцы
20 сакавіка 2023-Дзень вясновага раўнадзенства АБВЕСТКА АБ СТВАРЭННІ новых накірункаў і падзей у рамках праекта будзе пазней
Наш Праект мае агульную назву "Беларускі Нацыянальны Народны Рух", дзе кожнае слова мае свой сэнс у выглядзе канкрэтных напрамкаў дзеяння яго ўдзельнікаў і месца дзе гэтыя дзеянні адбываюцца.
Рухам можа быць названая група людзей у калектыўных дзеяннях якіх ёсць мэта, прамыя доказы аб тым, што яны пачалі нешта разам рабіць, маюць месца канкрэтныя вынікі ў сумесным дзеянні, ёсць адказ на пытанне, дзе і калі іх асабісты Рух быў запушчаны, з якой назвай, кім падхоплены ці падтрыманы, якім чынам прывязаны да канкрэтнай мясцовасці, часу, як бачны і г.д..
21 чэрвеня 2023- Дзень летняга сонцаварота АБВЕСТКА АБ СТВАРЭННІ новых накірункаў І ПАДЗЕЙ У РАМКАХ ПРАЕКТА БУДЗЕ ПАЗНЕЙ
Першае слова "беларускі" было заяўлена пры стварэнні Маўнога Руху, без якога ўсе астатнія назвы для іншых Рухаў страцілі б сэнс. У паданні аб слове "беларускі" былі задзейнічаны агульныя складнікі, уласцівыя беларусам: ветлівасць, кемлівасць, імправізацыя, прагматычнасць і інш., якія падштурхнулі людзей да ўспрымання сваёй нацыянальнай мовы, як сваёй асобаснай каштоўнасці.
Наш Рух мае шмат пернікаў і таму, тым хто хоча заручыцца падтрымкай для сваіх дзеяняў неабходна прыйсці к ужыванню роднай мовы, як мовы ўсіх беларусаў, якія цягнуцца адзін да аднаго.
Намі быў скарыстаны такі наратыў да сябе: калі ты не ведаеш сваёй роднай мовы і не выкарыстоўваеш яе ў вуснай практыцы, то ты недасканалы, непаўнавартнасны чалавек - ты адстой.
Прыняцце гэтага наратыву, падахвочвае чалавека да самабічавання і пошуку альтэрнатывы для выхаду з зоны дыскамфорту.
23 верасьня 2023-Дзень восеньскага раўнадзенства АБВЕСТКА АБ СТВАРЭННІ новых накірункаў І ПАДЗЕЙ У РАМКАХ ПРАЕКТА БУДЗЕ ПАЗНЕЙ
Пацягнуўшыся ў моўную плыню, чалавек сам для сябе шукае фразы, словазлучэнні, асабістую цікавасць праз што можна зрабіць яго "сваім", а не выстаўляцца ў якасьці "белай вароны" ў беларускамоўным асяроддзі.
Наш Рух будзе мець шмат пернікаў і таму, тым хто хоча заручыцца нашай падтрымкай для сваіх дзеяняў неабходна прыйсці к ужыванню роднай мовы, як мовы ўсіх беларусаў, якія цягнуцца адзін да аднаго.
Наш вопыт і зараджэнне Моўнага Руху ўпершыню быў апрабавана на групе беларусаў, якія прыехалі з розных месцаў у Лас Вегас на Сустрэчу Беларусаў у снежні 2022 года.
Каб зрабіць наш праект больш дасканалым, нам цікавае меркаванне тых, хто мог бы да яго далучыцца. Калі ў вас ёсць сваё бачанне, як мы можам развівацца ў далейшым, калі ласка, падзяліцеся. Апытанне анананімнае.