Беларус- гэта чалавек Божы! Беларус беларусу -Бог!
БННР - Беларускі Нацыянальны Народны Рух
Удзельнікам Руху
Сёння вы можа жыць у любым кутку Планеты Зямля, размаўляць на любой мове, і ніколі раней не чуць, што ёсць такая краіна на карце Еўропы, дзе людзі жывуць па сваіх асаблівых законах і правілах, якія не ўпісваюцца ў вашу карціну свету. Але варта вам нейкім цудам дабрацца сюды і апынуцца сярод багны балот, паесці нацыянальную страву, зірнуць на зорнае неба пад стракатанне конікаў і зліцца з прыродай у апусцелай вясковай пастэралі, як да вас вяртаюцца невядомыя адчуванні і ў душы пачынае клакатаць. Ведайце- вы на роднай зямлі! Магчыма, што некалі, у даўнія часы, тут жылі вашыя пра-пра-пра... І іх прах знаходзіцца тут, на зямлі вашых продкаў.
Але бывае і наадварот. Сотні тысяч беларусаў з той ці іншай нагоды пакінулі сваю зямлю і разляцеліся па свеце, як птушкі. Большасць з іх ужо прыстасавалася ў далёкіх краях, мае добры дастатак, размаўляе на чужых мовах, некаторыя нават не помняць адкуль яны Родам , але сэрца не-не, ды і пастуквае, а душа шчэміць з нудой па роднай Зямлі.
На жаль, ёсць і такія, хто жыве, як качэўнік на зямлі беларускай, у самой Беларусі, і яго зусім не цікавіць, што там адбываецца. Для такіх навалокаў- гасцей не цікавы ні старажытны побыт нашых продкаў, ні іх звычаі і традыцыі, ні іх гістарычныя карані.
Шукай радство душ

Пачні з выхавання адносін у сям'і

Як выхоўваць дзяцей
image4
image5
Традыцыйнае свята ў кожны дом0
Адносіны ў шлюбе
image6
Чаму гэта важна
Майце свой Нацыянальны Гонар і Годнасць, каб не стаць смеццем на планеце Зямля

Безумоўна, мы не абмяжоўваем удзел розных людзей у нашым беларускім Руху, але калі вы хочаце стаць сапраўднымі БЕЛАРУСАМІ, калі ласка, пераходзьце на нашу беларускую мову, а для гэтага, старайцеся хаця б па слову, па двум ужываць яе ў сваім бытавым ладзе жыцця. Пацікаўцеся нашымі прыказкамі і прымаўкамі - у іх жыве сіла думкі народа; чытайце кніжкі, развучвайце беларускія народныя песні, вучыцеся танчыць народняя танцы, рыхтуйце тарадыцыйныя стравы, даследуйце і паважайце нашыя звычаі, вывучайце гісторыю, шукайце свае карані на роднай зямлі, хадзіце ў госці адзін да аднаго, дзеб вы не былі, і ўсё будзе ДОБРА- вы станеце сапраўдным беларусам і будзеце ганарыцца сваёй нацыяй, і асабіста сабой, з тым што вы ні які я там адшчапенец без Роду без Племені, а сапраўдны/ая БЕЛАРУС/КА- сын ці дачка вялікага Народа і годнай Нацыі, якая спрадвеку жыла на Зямлі па законам Бога, у гармоніі з прыродай і акружаючым светам. Поспеху вам, шаноўныя людзі!

Беларусы, наперад!