Беларускі народны каляндар
У гэтым выразна праяўляецца культ продкаў
Беларускі народны каляндар
Беларускі народны каляндар — адна з форм духоўнага жыцця нацыі, сістэма свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, пэўных дзён забарон, што замацаваны ў быце і фальклоры беларусаў і з’яўляюцца арыенцірам пры выкананні сельскагаспадарчых работ і адпачынкаў у гадавым, сезонным, месяцавым цыклах. У ім выдзяляюцца чатыры пары года і адпаведна ім — чатыры вялікія святы, вакол якіх групуюцца іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваюцца на астранамічныя перыяды, звязаныя з сонцастаяннем, ці раўнадзенствам.
Увесь земляробчы каляндар трымаецца на такіх цыклах свят: Вялікдзень і іншыя веснавыя святы і прысвяткі, у тым ліку Гуканне вясны, Юр’е, Мікола; летам —Купалле, каля яго сёмушныя святы; восенню — Дзяды, Багач, Пакрова; зімой — Каляды. Народныя памінальныя абрады суправаджаюць усе чатыры цыклы каляндарнага года: зімою —Калядная куцця, Масленічныя Дзяды; вясною — Радаўніца; летам —Сёмушныя Дзяды і восенню — Асяніны. У гэтым выразна праяўляецца культ продкаў.
Як сведчаць археалагічныя знаходкі, усходнія славяне мелі рэчыўныя календары — на іх язычнікі ўмоўнымі знакамі абазначалі дні свят і ігрышчаў, земляробчых работ.
2023 год

Цяпер усе краіны ў міжнародных адносінах карыстаюцца агульнапрынятым сонечным грыгарыянскім календаром.

about_01
2023 год неабходна лічыць 7531 годам "ад стварэння свету"
Чалавецтва на працягу свайго існавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаў астранамічнаму году. У 46 годзе да н. э. у Старажытным Рыме, дзе дзейнічаў складаны і нязручны сонечна-месяцавы каляндар, праслаўлены палкаводзец і ўладар Юлій Цэзар здзейсніў рэформу ў летазлічэнні.
Згодна новаўвядзенню, Новы год пачалі святкаваць з 1 студзеня, а працягласць года стала раўняцца 365,25 сутак. Эра вызначалася “ад стварэння свету” — у 5508 годзе да н. э. Так, напрыклад, 2023 год неабходна лічыць 7531 годам ад стварэння свету” (5508+2023).
У VIII стагоддзі была прынята новая эра — ад дня Нараджэння Ісуса Хрыста, 7 студзеня (25 снежня па старым стылі) 0-га года. Гэтую дату ўстанавіў, зрабіўшы складаныя разлікі, рымскі манах, папскі архіварыус Дзіянісій у VI стагоддзі.
Юліянскі каляндар адставаў ад астранамічнага года. За 128 гадоў набіраліся цэлыя суткі. Таму ў 1582 годзе рымскі папа Грыгорый XII, асноўваючыся на праекце італьянскага ўрача, матэматыка і астранома Алаізія Ліліё, правёў рэформу: 4 кастрычніка быў аб’яўлены 15-ым і ўпарадкаваны высакосныя гады. Грыгарыянскі каляндар стаў больш дакладным і разыходзіўся ў адны суткі з астранамічным часам не за 128 гадоў, а за 3323.
Беларускі народны каляндар
Спампаваць
Беларускі народны каляндар
Download