Беларускі Нацыянальны Народны Адукацыйны Рух- БННАР
Старое добрае чытанне перад сном можа стаць цудоўнай сямейнай традыцыяй.
Як зрабіць цікавае моўнае асяродзе
about_bg
Гэй, Сябры !
Для большасцi беларусаў нашай краiны мовай, якую яны чуюць упершыню, з’яўляецца руская. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Зараз узнiкла такая сiтуацыя, калi родная мова не з’яўляецца мовай дарослага мыслення.
Паколькі мова з’яўляецца сродкам навучання , выхавання і развіцця асобы, то ў працэсе авалодання асновамі гэтай навукі , у якасці стратэгічнай мэты павінна стаць імкненне кожнага чалавека зрабіць мову аб’ектам асаблівай увагі і клопату ў напрамку развіцця сваіх маўленчых здольнасцей , звязаных з дакладным успрыманнем інфармацыі на слых, асэнсаваным і ўдумлівым чытаннем , выказваннем уласных думак ці перадачай атрыманых ведаў на пісьме, услых і культурай суразмоўніцтва.
Без гэтых базавых здольнасцей, заснаваных на мове , паспяховае авалодванне мовай немагчыма, але ж на дапагому могуць прыйсці крылатыя фразы, прымаўкі і паговоркі, народная вусная творчась якую с поспехам можна ўжываць у паўсядзенным жыцці, каб больш актыўна развіваць родную мову.

10 эфектыўных спосабаў стварыць моўнае асяроддзе ў сябе дома

1. Пачынаць і заканчываць дзень прывітаннем: "Час уставаць.", "Прачынайся, дарагі!" ,"Добрай раніцы. "
2. Глядзець аўтэнтычныя фільмы. Калі мы глядзім фільмы ў арыгінале, то дакранаемся да жывой мовы — яна можа моцна адрознівацца ад тэкстаў у падручніку: там ёсць і слэнг, і смешныя фразачкі, і цікаўныя інтанацыі герояў, якія ўсё гэта кажуць.
3. Чытаць у арыгінале. Старое добрае чытанне перад сном можа стаць цудоўнай сямейнай традыцыяй. Галоўнае, не бойцеся дапускаць памылкі пры чытанні: калі сумняваецеся ў вернасці вымаўлення слова - проста праверце яго ў слоўніку.
4. Гуляць у настольныя гульні. Усё тыя ж гульні ў шарады, скраблы, кракадзіл, усё тое, што кажаце на ангельскай, ці на рускай - казаць на беларускай мове. Прадумайце загадзя свае рэплікі падчас гульні: "Гатовы?", "Твой ход.", "Пачакай, калі ласка.", "У кропку.", "Выдатна.", "Зробім паўзу. "
5. Спяваць песні і прытанцоўваць. Проста шукайце сімпатычныя песні, разам слухайце ў сям'і, спявайце і запамінайце. Як правіла, развучваюцца яны вельмі проста. На ютубе шмат каналаў з якаснымі анімацыйнымі ролікамі.
6. Развесьце стыкеры з цяжка запамінальнымі словамі або фразамі на відным месцы (на халадзільніку, шафе або палку), вы іх нават незаўважна будзеце адзначаць. Гэта дазволіць хутчэй вывучыць складаныя словы і гаварыць фразамі.
7. Агучваць простыя руцінныя заняткі з дзецьмі. Напрыклад, калі ваша дзіця малюе сонца, вы кажаце: "Ганначка малюе сонца", калі хочаце нешта сказаць ці спытаць у дзіцяці, пачыянце са слоў: "Ласачка мая.", "Коцік мой.", "Птушачка-шчабятушачка мая."
8. Падпішыцеся на розныя паблікі па вывучэнню мовы у сацыяльных сетках. Адтуда вы атрымаеце шмат цікавай і карыснай інфармацыі. Размесціце на сваёй старонцы цікавыя паведамленні, каб да іх заўсёды можна было звярнуцца і ўспомніць забытае.
9. Чытайце навіны і глядзіце YouTube каналы на беларускай мове. У беларускай прасторы ёсць блогеры, якія абмяркоўваюць цікавыя тэмы. Пішыце свае думкі на падобным канале, дзе размаўляюць на беларускай мове.
10. Уступайце ў размоўныя клубы. Менавіта там вы ў першую чаргу сустрэнеце людзей, якія падзяляюць з вамі інтарэсы. Калі вы ўжо доўга вучыце мову, але так і не загаварылі на ёй, тады вам патрэбен чалавек , які дапаможа ўзяць моўны бар'ер, размаўляючы з вамі на розныя тэмы. Такога чалавека можна знайсці ў спецыяльных сайтах па моўнаму абмену.
Беларускі Нацыянальны Народны Адукацыйны Рух
 
Уступайце у Беларускі Нацыянальны Народны Адукацыйны Рух, стварайце мясцовыя суполкі, каб разам з іншымі людзьмі авалодваць ведамі беларускай мовы і шчыра дазяліцца сваім накопленым вопытам.
Вучыце Граматыку