спрэчнае пытанне
Палітычны аналітык Валер Карбалевіч надрукаваў у калонцы Радыё Свабода сваё меркаванне адносна каштоўнаснага разыходжання беларускай прасторы.
Фактычна з 2020 года мы ўбачылі новую з'яву. Беларуская дыяспара стала важным чыннікам палітыкі, грамадзянскай супольнасці, уплыву на міжнароднае пазіцыянаванне Беларусі. Дыяспара робіцца чыннікам захавання беларускай ідэнтычнасці, цывілізацыйнага кода нацыі. Вось, напрыклад, Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры падпісалі кантракт з Еўракамісіяй аб падтрымцы беларускай культуры і мастацтва на 2 мільёны еўра.
Арганізацыі прэзентавалі праект «ArtPower Belarus: Захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва. Захаванне этнічнай ідэнтычнасці эмігрантаў — важная задача грамадзянскай супольнасці за мяжой. Ці хопіць у дыяспары сілаў, рэсурсаў, крэатыву падтрымліваць, захоўваць беларускую матрыцу, код беларускай нацыі, каб потым у спрыяльны момант перанесці іх у Беларусь, на родную глебу?
Адказ невідавочны. У гэтым і палягае сутнасць беларускай драмы. Беларусы сёння - гэта Народ Ізраілеў, сцвяржае ён, але ж гэта ня так.
Карбалевіч не ўлічыў, што 150-200 тысяч каторыя патэнцыйна з‘ехалі, гэта добра калі 5% ад тых, хто выходзіў на плошчы беларускіх гарадоў. Карбалевіч мерае па Мінску, але Мінск не ўся Беларусь, а меншая яе частка. У раёнах наогул выехалі адзінкі. Прынамсі ў маім раёне шэсці збіралі па 5 тысяч чалавек, а выехала праз пераслед чалавек 20. Таму не трэба заўчасна рабіць пахаванне патэнцыйнага пратэсту. Беларусь жыве і жыць будзе!
- Удзельнік БННГР
Слова беларуса- гэта яго капітал
Беларускі гаспадар - гэта апора ня толькі сям’і, дому, але і дзяржавы. Надзвычай мы, беларусы, паважаем і таго, хто з’яўляецца таксама гаспадаром свайго слова і калі гэта слова чалавек не трымае, то ён не мае ані якай павагі ў людзей!
Гаспадарчыя пабудовы традыцынага беларуса ў мінулым часе
Нацыянальны быт складаллі: Жыллё, Клець, Свіран, Варыўна, Склеп, Гумно, Сушня, Адрына, Лазня.
Жыллё –частей двухкамернае: хата+сенцы. Трохкамернае: хата+сенцы+клець або хата+сенцы+хата.
Клець (камора, кладоўка) была і у комплексе з жыллём,і асобнай пабудовай насупраць хаты. У ёй – засекі для збожжа, бочкі, карабы з крупамі, мукой,кубельцы з салам, бачонкі з квасам, падвешваліся каўбасы.
Свіран (імбар) – блізкая да клеці пабудова. Вылучалісь памерамі.
Варыўна – паўназемнае памяшканне на паўметра у зямлю, служыла для захоўвання гародніны,садавіны, малочных прадуктаў.
Склеп (пограб) – заглыбленае у зямлю памяшканне тыпу зямлянкі для захавання гародніны, бульбы, напіткаў і інш. Рабіўся пад сенцамі, меў мураваныя ці драўляныя сцены.
Гумно (клуня) – пабудова для захавання і абмалоту збожжа.
Сушня (еўня)- для сушкі збожжа у снапах.
Адрына(пуня)- для захавання сена.
Лазня. Будавалася на краю сядзібы. Апрача асноўнай функцыі, у ёй сушылі і вычэсвалі лён, распарвалі дрэва для дуг і абадоў.
Акрамя сядзібных забудоў, кожная беларуская сям’я мела ў маймасці таксама і гаспадарчыя пабудовы
На Беларусі былі вельмі распаўсюджаны наступныя віды забудоў: гумно, сушня, адрына і лазня. Гумно – гаспадарчая пабудова для захавання і абмалоту збожжа. Сушня была прызначана для сушкі збожжа з снапах; будавался непасрэдна ў гумне або побач з ім. Звычайна сушня мела два ярусы: на першым знаходзілас печ-каменка, на другім – расстаўляіся неабмалочаныя снапы. Адрына служыла для захавання сена, саломы, рознага сельскагаспаарачага інвентару; нарэдка – і транспартных сродкаў. Для захавання сена ўладкоўвалі і абарогі, што ўяўлялі сабой рухомую стрэшку на 4 бакавых слупах.
Лазня будавался на краі сядзібы або выносілася за яе межы да ракі, возера, крыніцы. Па сваіх канструкцыйных асаблівасцях у Беларусі вядомыя лазні двух тыпаў – зрубныя і зямлянкі. Арамя асноўных функцый, лазні таксама выкарыстоўваліся для сушкі льну, выпарвання дрэва. Вельмі часта буавалі агульную “кагальную” лазню.
У некаторых заможных сялян у іх сядзіба пачлі з’яўляцца і млыны. Млыны падзяляюцца на вадзяныя, ветраныя і механічныя, якія адрозніваліся паміж сабой канструкцыяй.
Як жылі раней
Пасля адмены прыгоннага права адбыліся змены. Курная печ змянілася на “Чыстую” ці “белую”, з дымаходам. Павялічваліся размеры вокнаў, падлога масцілася дошкамі. Мэбліроўка – замест спальных нар, пола і палацяў – драўляныя ложкі. Ля кутняй сцяны – куфар для адзення. Прадметы узорнага ткацтва - посцілкі, абрусы, ручнікі. Сцены хат счэсвалі, унекаторых раёнах бялілі, часам толькі столь. Мэбліроўка залежала ад памераў хаты. Магло быць трохкамернае жыллё – хата+хата+сенцы, хата+кухня+сенцы і гаспадарчы кут.
Інтэр’ер нацыянальнай хаты
Спачатку вясковые хаты былі курнымі – мелі глінабітныя курные печы бе коміна, печ была справа каля ўвахода, калі палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік -адтуліну ў столі. Хата мела высокі парог і нізкія дзверы. Тры невялікія акенцы зачыняліся на нач драўлянай засаўкай. Падлога – гліабітны ток, летам у святочныя дні слалі аір. У вуглу каля печы – качарэжнік, там стаялі вілкі для гаршкоў, чапяла, памяло, мяцёлка і інш. Над вусцем печы – жэрдка, дзе сушылі адзенне. Супраць печы – “Бабін кут”. Там каля дзвярэй – кадушка для вады, далей на лаве –драўляныя вёдры, даёнка, сальніца і інш. Над лавай вісела паліца з посудам, побач –лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку віселя верхняя вопратка. Пад столлю уздоўж сцен –дзве паралельныя жердкі, на якіх сушылі лучыну, складвалі маткі нітак, кудзелі льну і інш.
Над вусцем печы – жэрдка, дзе сушылі адзенне. Супраць печы – “Бабін кут”. Там каля дзвярэй – кадушка для вады, далей на лаве –драўляныя вёдры, даёнка, сальніца і інш. Над лавай вісела паліца з посудам, побач –лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку віселя верхняя вопратка.Пад столлю уздоўж сцен –дзве паралельныя жердкі, на якіх сушылі лучыну, складвалі маткі нітак, кудзелі льну і інш. Ніжэй вокнаў –шырокія лавы. Покуць– развешвалі абразы, убраныя ручнікамі, пучкі асвечаных траў і каласоў. На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім пакідалі хлеб накрыты ручніком. Сярод мэблі ужывалі табурэты, дзіцячыя стойкі, хадуны, калыскі. У зімовы час хата была майстэрняй – рабілі лыжкі, плялі лапці, пралі,ткалі, шылі адзенне, вязалі. Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога ставілі кросны для ткацтва.
Абрады пры будаўніцтве
Гістарычныя і археалагічныя крыніцы сведчаць, што старажытныя славяне, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі ў эпоху першабытна-абшчыннага ладу, шырока выкарыстоўвалі дрэва для ўзвядзення свайго жылля. У сувязі з распадам першабытнага грамадства рэзка ўзрасла патрэба ў дамах, разлічаных на адну сям’ю. Такі дом можна было пабудаваць і сіламі адной сям’і. Верагодна, у гэты перыяд і ўзніклі звычаі і абрады, звязаныя з будаўніцтвам і засяленнем хаты.
Будаўніцтва хаты ў адзначаны перыяд пачыналася з выбару будаўнічых матэрыялаў і месца будучай пабудовы. Дрэва на будоўлю, паводле народнага меркавання, лепш за ўсё ссякаць, калі месяц знаходзіцца ў сваёй апошняй квадры («вятоху»), тады яно будзе трывалае; у маладзік жа лічылі яго нетрывалым, паміж квадрамі месяца («на змянах») яго нібыта мог стачыць шашаль. Нельга на пабудову браць вывернутага непагаддзю дрэва, бо, быццам бы, яго чорт сабе на кладку вывернуў і разам з дрэвам можа перасяліцца ў новую хату. Таксама нельга браць таго дрэва, што завісла на другім, бо хутка такі будынак згарэў бы
Формы сялянскай абшчыны
Асаблівасцю і асноўным тыпа паселішчаў для рассялення і гістарычным тыпам паселішчаў была Веска. Жыхары–ў асноўным сяляне, асноўны занятак – земляробства, жывелагадоўля і промыслы. Група суседніх вёсак складвала акругу. Сяло, як і вёска, асноуная прыкметай была царква, і адрознівалася памерамі. Слабада – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раены, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жылле, адраджалі і сваю, і панскую гаспадарку. Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак.
Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы - свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніцы, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач – пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрна-прамысловым комплексам.
Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з ўстаўнымі вескамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі "за сценкамі" асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Засценкі адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў. Хутар – абасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., аднак масавы характар працэс набыў у канцы ХІХ – пач. ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай. Мястэчка мала рысы сяла і горада – гарадок. З’яўлялісь гандлёва-рамеснымі цэнтрамі. У их пераважала яўрэйскае насельніцтва.