Хо, хо, хо, з Калядамі
«Лепшы спосаб распаўсюдзіць калядны настрой — гучна спяваць, каб усе пачулі».
На Каляды калядуйце!
Піць і есці не шкадуйце!
Добры вечар, шчодры вечар! Добрым людзям на здароўе!
Прыйшла Каляда калядуючы,
А за ёю дзеўкі шчадруючы!
Хай вам даспадобы будуць жарты, песні, бо без песні хоць ты трэсні.
Го-го-го, каза,
Го-го-го, шэра.
Дзе рожкі падзела?
Жыў-быў коцік, мякенькі жывоцік. Ой, а дзе коцік?
КАЛЯДОЎШЧЫКІ
Добры вечар, шчодры вечар! Ходзім, ходзім грамадой, Усіх віншуем с Калядой! Дзеда з бабай, бацьку з маці, Яшчэ малага дзіцяці. Гаспадыня, не пужай, Лепш каўбаскі смачнай дай! Як дасі яшчэ аладкі, Будзем добра пляскаць ў ладкі.
Замовы і Пажаданні