Удзельнікам Руху
Рухаемся ў Беларускі спеўны і танцавальны накірунак фальклору
Як праходзіць навучанне беларускім танцам і спевам ў Каліфорніі
Пры жаданні, можна заўсёды збірацца па месцы жыхарства ў сваёй лакацыі, і цалкам бясплатна праводзіць челенджэры па занятках танцамі і спевам ў любым публічным месцы. Беларускія танцы гэта і ёга, і спорт, і духоўнае і фізічнае майстэрства, таму свежае паветра, якраз не перашкаджае, а наадварот- умацоўвае ваша здароўе, і дух. Ну, а калі вы вырашылі заняцца пахуданнем, то вам 100% сюды!
Першы крок
Запішыцеся праз форму GOOGLE, каб нашы настаўнікі маглі ведаць, што вы ёсць!
Другі крок
Пасля атрымання спасылкі на бясплатны ўрок, паспрабуйце свае сілы ў сябе дома і развучыце: асноўныя рухі ў танцы, словы ў спевах, акорды ў музыцы.
Трэці крок
Наведайце анлайн Клас з выкладчыкам ў музыцы, спевах ці танцах, і паўдзельнічайце ў сумесных занятках на адкрытых уроках.
Чацвёрты крок
Прыходзьце ў прызначаны час, дзень і гадзіну, аб чым вам паведамяць загадзя, на месца, дзе будуць праходзіць публічныя сустрэчы і заняткі
Пяты крок
На танцавальным пленэры вы зможаце не толькі ўпершыню паспрабаваць танцаваць, але і сустрэць новых партнёраў, з якімі вашы заняткі стануць яшчэ цікавейшымі.
Дзе, за мяжой, можна далучыцца да жывога фальклору ўжо зараз?
Заняткі па беларускіх народных танцах ладзяцца штосераду з 18:00 да 20:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.
Мы агулам развучваем беларускія традыцыйныя танцы. Вучым іх з самага пачатку. То бок гэта не мусяць прыходзіць дасведчаныя людзі, супертанцоры. Прыходзіць чалавек, які хоча навучыцца беларускім традыцыйным танцам, пабыць у суполцы беларусаў, паразмаўляць па-беларуску і проста добра правесці вечар.
- кажуць прадстаўнікі Школы беларускай традыцыйнай культуры
