Давайце прывітаемся!
Наш Грамадскі Рух будуецца на падставе ўласных перакананняў і жаданняў Чалавека, якія бываюць рознымі, таму накірункі Руху могуць быць , як спанатаннымі, так і створанымі людзьмі мэтанакіравана.
Беларускі Нацыянальны Рух
Пабудова грамадства падобна дому. Калі будуюць хату, то спачатку закладваюць падмурак. Ад таго, якім трывалым будзе падмурак дома залежыць колькі прастаяць сцены і якімі будуць паверхі.
Самым трывалым падмуркам у грамадства з'яўляецца светапогляд - гэта тое, як мы разумеем свет, яго законы, як да яго ставімся і з чаго пачынаем фарміраваць у сабе стваральную асобу.
Беларусы назапасілі ў сабе вялізны патэнцыял, які можа стаць асновай для будаўніцтва.
Удзельнікамі Беларускага Руху могуць быць усе ахвочыя, якія аб'яднаны паміж сабой агульнай цікавасцю або агульнай пляцоўкай, як у віртуальным, так і рэальным свеце.
Далей
Якое прывітанне вам больш за ўсё падабаецца?
Пра важную ролю слова, якое раніць, лечыць і калечыць, вызначае настроі, учынкі людзей ведаюць шмат. Пры стварэнні свету, як і нашых аднсін ў пачатку было Слова, /і слова было да Бога/- Чалавека.
Як божыя стварэнні мы сустракаем свой новы дзень з "вітаначак": Добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, добранач закладваючы сэнс дабра ў сэнс слова праз свае вітаначкі часу-раніца, дзень, вечар, ноч, у сваёй прасторы
Разам з прывітаннямі, што падкрэслівалі час сустрэчы, беларусамі актыўна выкарыстоўваліся вербальныя фармулёўкі, якія выказваюць пажаданне здароўя. "Здароў", «Здаровыя былі», «Здаравінька», «Здрастуй», а вось у якасці адказу на дадзеныя прывітанні маглі выкарыстоўвацца жартоўныя выказванні. Напрыклад, «Жыў, здароў, хаджу без штаноў, таго і табе жадаю»
Нараўне з вышэйпрадстаўленымі варыянтамі прывітанняў у беларусаў актыўна выкарыстоўваліся прывітання-інфармавання. Пры сустрэчы паміж сабой і прымаючы гасцей, прынята пытацца ў першую чаргу аб здароўі суразмоўцы і членаў яго сям'і, аб стане спраў, аб падзеях, якія адбыліся: «Як вось маеш, чы здаровы добра дуж», «Як маецеся», «Як жывяце», «Што чуваць».
Для народнага этыкету прывітанняў было і застаецца характэрным ужыванне шырокага спектру выразаў, што акцэнтавалі ўвагу на працяглай разлуцы суразмоўцаў: «Хіба нешта ў лесе здохла, што ты ды нас заглянуў», «Сем зім, сем год і памяці няма, як мы з табою бачыліся» і іншыя.
Згодна з правіламі народнага этыкету спецыяльныя прывітанні вымаўляліся ў канкрэтных сітуацыях, напрыклад, пры ужыванні ежы: «Хлеб ды соль» - «Смашнага і вам».
На прывітанне “Дапамагай, Бог” сярод беларусаў у сельскай мясцовасці і па сённяшні дзень папулярны адказ “Казаў Бог, каб і ты памог” ці “Багі казалі, каб і вы памагалі”, але ж зыходзячы з правілаў і нормаў народнага этыкету гэты жарт адрасат прывітання мог прамаўляць, калі абодва камуніканты належалі да адной полаўзроставай групы.
У большасці выпадкаў камунікацыі традыцыйныя вербальныя прывітанні ў беларусаў дапаўняліся паклонам, поціск рукі, пацалунакам, абдымкамі, а таксама зняццем галаўнога ўбору у мужчын.
Беларускі Спартыўны Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Турыстычны Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Адукацыйны Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Культурны Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Палітычны Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Грамадзянскі Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Радаслоўны Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Міжнародны Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Фальклорны Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Дачны Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ
Беларускі Земляробчы Рух
ПРЫМІ УДЗЕЛ

Пытанні і Адказы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


Math Captcha
− 2 = 6