Адносіны
У беларусаў характэрным было роўнае каханне да ўсіх дзяцей. Беларускі народ лічыць: “Каторага пальца не ўрэж, дык кожны баліць”. Бацькі любілі ўсіх сваіх дзяцей, але з асаблівай пяшчотай ставіліся да нованароджаных, "немаўляткам" - дзецям да года, пакуль яны не навучаліся гаварыць і хадзіць.
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі – пасі як авечку, тады выйдзе на чалавечка
- Народная мудрасць
Выхавання ў сям'і
Беларускі Нацыянальны Сямейны Рух
Традыцыйна асноўным выхавацелем дзіцяці лічылася маці
«Ніхто дзецям так не спагадае, як матка радная»
«Якая матка, такое й дзіцятка»
Галоўным абавязкам маці з'яўлялася выхаванне дзяцей.
«Не тая маці, што нарадзіла, а тая, што ўскарміла»
Усе думкі і клопаты маці былі аб дзецях.
«Не тая маці, што нарадзіла, а тая, што ўскарміла»
"Маці сама не з'есць, а дзіце накорміць"
«Як дзіця плача, у маткі сэрца з болю скача».
Народная мудрасць з'яўляецца пацвярджэннем гэтаму:
«Пры сонейку цепла, пры маці дабра»
Традыцыйнымі былі формы звароту адна да адной сям'і. Маленькіх дзяцей звычайна называлі ласкава: "А дзіцятачка ты мае роднае", "Мае сонейка", "Мая ластаўка", "Мой кветачка", "Мой сыночак". Выкарыстоўвалі ў гаворкі памяншальна -пяшчотныя суфіксы: Манечка, Сцёпачка і інш. У сваю чаргу дзеці так звярталіся да дарослых: "Родная матачка", "Бабулька мая, галубка мая!" і інш.
Пра бацькоў казалі: «Сава не народзіць сокала», «Як добрае семя, дык добрае племя», «Які род, такі плод», «І мой бацька такі маўся, і я ў яго ўдаўся», «Ад добрага кораня – добры парастак». «Якая матка, такое і дзіцятка». «Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын».
Разам з тым народная мудрасць перасцерагала ад празмернай строгасці і жорсткасці ў выхаванні дзяцей. «Выхоўвай дзіця як упоперак лаўкі ляжыць. “Не біце дубцамі – павучайце слаўцамі”. "Сілай адабраць можна, а даць - не". «Не біце вяроўкамі, а навучайце гаворкамі». У народзе казалі: "Ласка душу дастане". У беларусаў існавала «школа пеставання». У народзе лічылася, што «розга - не навука».
Выкарыстоўваліся такія метады выхавання, як перакананне, выкліканне. Акрамя таго, беларускі народ вызначаецца выключнай цярплівасцю, асабліва ў выхаванні маленькіх дзяцей. «Не той моцны, хто стрымлівае коней, а хто стрымлівае сябе». Калі дзіця ўдаралася аб какой–нибудь прадмет (стол, крэсла і інш.) і яго трэба было супакоіць, то гэты прадмет білі і лаялі датуль, пакуль дзіця не супакойвалася. Пры гэтым прысуджалі, што "стол дрэнны, таму што пакрыўдзіў нашага Ванечку". Адцягваючыся ад болю, дзіця супакойвалася
Выхаванне ў беларускіх сем'ях адрознівалася строгасцю і патрабавальнасцю да дзяцей. Большасць прытрымлівалася думкі, што дзяцей нельга "распускаць", "патакаць ім". "З пестуна нічога не выйдзе". «Маламу не панукай, а што трэба дай».
Традыцыйна выхаванне разглядаецца як вядучы фактар развіцця асобы. "Разумным дзіця не родзіцца". "Нягоднік не родзіцца, а робіцца". Да перавыхавання адносіліся вельмі скептычна. «З лысага цялятка лысы вол будзе», «Сакалу не пераробіш у саву».
Акрамя таго, прыклад бацькоў разглядаецца як асноўны метад выхавання. “Дзе ў сям'і лад, там і дзеці дабра гадуюцца”. «Якая матка, такое і дзіцятка». «Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такія і сын».
Спрыяльны сямейны мікраклімат з'яўляецца традыцыйна найважнейшай умовай выхавання дзяцей. Усе спрэчкі і непаразуменні вырашаліся толькі паміж мужам і жонкай, не на людзях, дзеці пры гэтым не прысутнічалі. Сваякі пры дзецях імкнуліся не абмяркоўваць правіны блізкіх ім людзей, асабліва бацькоў. Як гаворыцца, не выносілі смецце з хаты.
.
Вельмі актуальным з'яўляецца традыцыйны наказ: выхаванне дзяцей пачынаць як мага раней, з малых гадоў. "Гні галінку, пакуль маладзенькая". «Не паслухаў малы, не паслухае і вялікі».