Вінтажныя Фатаграфіі Кола Часу
Каб спалучэне розных гісторыка-культурных плыняў у нашай свядомасці было як мага большт зразумелым, нам неабходна прааналізаваць структуру беларускага народнага календара, зразумець логіку яго пабудовы і асноўныя сістэмаўтваральныя прынцыпы

Вінтажныя Фатаграфіі Кола Часу Традыцыйны каляндар

Традыцыйны каляндар звязваў чалавека не толькі з прыродай, але і з вераваньнямі, уяўленнямі, побытавай сістэмай людзей – з культурай. На ім фактычна была збудаваная і першасная сістэма культуры беларускага этнасу. У сваёй сутнасці гэтая культура была сістэмай культаў і рытуалаў, адметнасць якіх ад самага пачатку была зададзена ўнікальнасцю прыроднага асяроддзя і прыродных цыклаў. А паводле свайго прызначэння гэта сістэма была скіравана на сінхранізацыю калектыўных дзеянняў і кансалідацыю этнасу як адметнага супольнага ўтварэння.

Язычніцкі каляндар, які пазней трансфармуецца ў земляробчы каляндар, – самы старажытны. Нашыя далёкія продкі відавочна сінхранізавалі сваю жыццядзейнасць з найбольш важнымі прыроднымі падзеямі і цыкламі, а таму ў беларускім народным календары такія святы, як Каляды, Гуканне вясны, Купалле і іншыя святы, займалі важнае і істотнае месца.

Гэтыя святы былі своеасаблівымі адмецінамі часу, якія пазначалі і паказвалі на тое, што ў прыродным існаванні чалавека адбываліся важныя змены. Перыядычнасьць гэтых зменаў утварала цэлае кола гадавых святаў, а прамежак часу паміж святамі кожны раз запаўняўся новай працай і заняткамі.

Беларуская культура - сістэма культаў і рытуалаў

Традыцыйны каляндар звязваў чалавека не толькі з прыродай, але і з вераваньнямі, уяўленнямі, побытавай сістэмай людзей – з культурай. На ім фактычна была збудаваная і першасная сістэма культуры беларускага этнасу. У сваёй сутнасці гэтая культура была сістэмай культаў і рытуалаў, адметнасць якіх ад самага пачатку была зададзена ўнікальнасцю прыроднага асяроддзя і прыродных цыклаў. А паводле свайго прызначэння гэта сістэма была скіравана на сінхранізацыю калектыўных дзеянняў і кансалідацыю этнасу як адметнага супольнага ўтварэння.

Традыцыйны каляндар падпарадкоўвае сабе культуру, якая замкнёная ў межах цыклічнага часу. У традыцыйных календарах час цячэ па колу. Гэты час не мае ні выразна пазначанага вымярэння будучыні, ні выразна пазначанага вымярэньня мінуўшчыны. Усё паўтараецца з дакладнасцю ўзыходаў і заходаў сонца, з дакладнасцю зменаў пораў года.

З цягам часу традыцыйны язычніцкі каляндар быў выціснуты царкоўнымі хрысціянскімі календарамі.

Хрысціянскі каляндар размыкае цыклічны час і ператварае яго ў лінейны. На лініі гэтага часу такія важнейшыя падзеі, як нараджэнне Хрыста, яго зямны шлях, укрыжаваньне і Другое Прышэсце. У пачатку, і адначасова ў цэнтры хрысціянскага календара не прыродныя і не прыродна-містычныя з’явы, а асоба Бога-чалавека.

Такім чынам, хрысціянскі каляндар не змог поўнасцю выцясніць каляндар традыцыйны. Наадварот, язычніцкі каляндар стаў той асновай, падмуркам, на якім усталяваўся каляндар хрысціянскі.

Святы кожнай пары года
Архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара

Разгледзем спачатку логіку пабудовы календара адносна асноўных фазаў руху Сонца на небасхіле.

Шляхі фарміравання

Каляды – двухтыднёвае святкакванне у дзень заканчэння перыяду зімовага сонцастаяння. Купалле – дзень летняга сонцазвароту. Гэта дзьве важныя фазы руху Сонца не небасхіле. Таксама ёсць дзьве пераходныя фазы: веснавое і восеньскае раўнадзенства. Ярыла (супадала з Вялікаднем) – галоўнае свята у гонар бога Сонца. Багач – свята ў гонар заканчэння збору ўраджаю.. 


Аднак структура беларускага календара сведчыць аб тым, што ў ім ёсць яшчэ чатыры святы, якія адзначаліся ў розных прамежках часу паміж чатырма фазамі Сонца. Яны фіксавалі пераход адной пары года ў іншую. Заканчэнне зімы і надыход вясны былі пазначаны Масленіцай (у іншых рэгіёнах Беларусі гэта магло быць Стрэчанне, гуканне вясны, Саракі, Звеставанне, або Благавешчанне), напрыканцы вясны і напачатку лета святкавалася Сёмуха (зялёныя святкі, ваджэнне куста, ваджэнне стралы).

Жніво (з зажынкамі і дажынкамі) фіксавала сітуацыю перахода лета ў восень. Нарэшце, на стыку восені і зімы адзначаліся Восеньскія Дзяды. Неабходна адзначыць яшчэ адну асаблівасць календара: калі святы першага цыкла мелі дакладна вызначаныя даты, то святы пераходныя былі рухомымі, гэтаксама як і мяжа паміж порамі года.


Новая вера
i

Структура

Культ продкаў -прынцып традыцыйнага календара

Нельга не адзначыць адну вельмі выразную яго асаблівасць. Большасць святаў у сваёй паслядоўнасці з’арыентавана на дыялог чалавека з прыродай, асноўны сэнс якога – заручыцца падтрымкай сілаў прыроды, каб яны паспрыялі сельскагаспадарчым работам селяніна. Але нельга не заўважыць, што у цыкл земляробчых святаў уключаны два святы, характар і сэнс якіх адрозніваецца ад усіх астатніх.

Гэта веснавая Радаўніца і Восеньскія Дзяды – найбольш пашыраныя святы, звязаныя з ушанаваннем продкаў. Калі мы на схеме злучым веснавы і восеньскі дні ўшанавання, то стане бачна, што гэтыя святы як бы акрэсліваюць паўсферу, якая ахоплівала час правядзення асноўных земляробчых работ.

Дні ўшанавання продкаў адзначалі мяжу пачатку і заканчэння цыкла земляробчых каляндарных святкаванняў. Калі ж ўлічыць, што раней у беларусаў пачатак Новага года супадаў з днём веснавога раўнадзенства, то атрымліваецца, што першым святам новага жыццёвага цыкла станавілася Радаўніца. Такім чынам, культ продкаў з’яўляецца своеасаблівым структураўтваральным прынцыпам народнага календара беларусаў.

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. Кафедра этнаграфіі і фальклора
book_kaljandar_06

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


Math Captcha
7 + 2 =