Кола Часу
Што азначае кола часу каляндарнага года (Кола) для сучаснага беларуса? Амаль нічога. Каб стаць сапраўдным беларусам неабходна устанавіць сувязь са святамі народнага, традыцыйнага календара і па магчымасці максімальна выкарыстаць яго ў жыцці.
У Беларускай Традыцыі
Традыцыйны каляндар з’яўляецца неад’емнай састаўной часткай культуры Беларусі, бо ў генетычнай памяці беларускага народа захавалася моцная сувязь са святамі Кола Часу. Таму, калі вы лічце сябе сапраўдным беларусам, то вашым жыццевым цыклам павінен быць каляндар вашых продкаў.
Каляды – двухтыднёвае святкакванне у дзень заканчэння перыяду зімовага сонцастаяння.
Купалле – дзень летняга сонцазвароту.
Ярыла- свята якое супадае з Вялікаднем – галоўнае свята у гонар бога Сонца ў веснавое раўнадзенства.
Багач – свята ў гонар заканчэння збору ўраджаю ў восеньскае раўнадзенства.