Беларуская фалькларыстыка
Зараджэнне беларускай фалькларыстыкі звязана з нацыянальна-вызваленчым рухам, з распаўсюджаннем ідэй асветніцтва, рамантызму. Увогуле першую палову XIX ст. можна назваць эпохай рамантычнага нарадазнаўства.3
Ян Чачот – адзін з першых і буйнейшых збіральнікаў беларускіх народных песень, беларуска-польскі паэт і фалькларыст, блізкі сябра А. Міцкевіча, сумленны інтэлігент, ураджэнец Беларусі, чалавек рамантычных настрояў. З 1837 г. па 1846 г. ён выдаў 6 невялікіх томікаў беларускіх народных песень, якія хоць і мелі розныя назвы, фалькларыстычнай літаратуры вядомы пад назвай “Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны”. Каля 1000 песенных нумароў прадстаўлена, але пераважная іх большасць дадзена ў больш-менш удалым перакладзе на польскую мову. Толькі частка песень 4, 5 і ўсе песні 6 тома апублікаваны ў арыгінале.
Да зачараваных творчасцю народа мы адносім і П.М. Шпілеўскага. Надзвычай пладавіты фалькларыст, белетрыст, тэатральны крытык. Яму належаць самыя буйныя ў беларускай фалькларыстыцы 50–60 гадоў ХІХ ст. працы: “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі”, “Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”.
Заслугай Шпілеўскага з’яўляецца той факт, што ён даў самае першае і даволі падрабязнае апісанне беларускіх народных танцаў.
П. Шпілеўскі выступаў абаронцам беларускай мовы, яе самастойнасці, аднак яго погляды на гістарычнае развіццё беларускай мовы былі пазбаўлены навуковай аргументацыі.
Збіранне і даследаванне народнай творчасці
Марыя Косіч родам з в. Расуха Мглінскага павета Чарнігаўскай губерні. Збіраць песні пачала з 20 гадоў, палюбіла іх. З 1897 г. пачала сістэматычна збіраць мясцовыя песні па вёсках і сёлах. Сабрала багаты і каштоўны матэрыял, які склаў аснову зборніка “Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні”. Структура зборніка М. Косіч адрозніваецца ад папярэдніх, выдадзеных да таго часу. Апісанне абрадаў і звычаяў яна дае па месяцах і порах года, ілюструе шматлікімі прыкладамі.
Значную навуковую каштоўнасць уяўляе раздзел “Хрысціны”, у якім грунтоўна ахарактарызавана роля бабкі-павітухі, апісаны хрысціны, змешчана дзевяць хрэсьбінных песень. Вылучаны яшчэ такія раздзелы, як “На Масленцы”, “Сакавік”, “Тройца”, “Граная”, “Чэрвень”, “Жнівень”. Пры ўсёй змястоўнасці і насычанасці фальклорнымі матэрыяламі зборнік М. Косіч мае пэўны недахоп – адсутнасць навуковай класіфікацыі фальклорных матэрыялаў.
У гісторыю беларускай фалькларыстыкі есць імя І. Насовіч, які ўвайшоў як складальнік першага буйнога зборніка беларускіх народных песень. Упершыню ў гісторыі беларускай фалькларыстыкі І. Насовіч паспрабаваў растлумачыць сэнс беларускіх прыказак і прымавак, паказаць іх генезіс і функцыянальнае ўжыванне (“Зборнік беларускіх прыказак”, 1866 г.).
Е.Р. Раманаў у гісторыю беларускай фалькларыстыкі ўвайшоў як аўтар манументальнай працы “Беларускі зборнік” у 10 выпусках, у якіх прадстаўлены амаль усе жанры вуснай паэзіі беларусаў і дадзены шматлікія апісанні народных звычаяў, абрадаў, заняткаў, рамёстваў, побыту сялян.
Вялікая колькасць песень змешчана Раманавым у двухтомнай працы “Матэрыялы па этнаграфіі Гродзенскай губерні”. У І томе “Матэрыялаў” змешчаны песні: калядныя, велікодныя, юр’еўскія, песні абраду ваджэння куста, купальскія, пятроўскія, сенакосныя, жніўныя, хрэсьбінныя і вясельныя – з падрабязным апісаннем абрадаў. У першым томе прадстаўлены калядныя і валачобныя, летнія, жніўныя песні. У ІІ томе сабраны вясельныя песні, але без апісання абраду, галоўнае месца займаюць таксама пазаабрадавыя песні.
У.М. Дабравольскаму належыць чатырохтомная праца “Смаленскі этнаграфічны зборнік”, ІІ і ІV тамы якога прысвечаны народнай песні, у ІІІ томе змешчаны прыказкі, прымаўкі, трапныя народныя выразы, мянушкі, заклінанні, прыкметы. Зборнік быў складзены з матэрыялаў, якія запісаў сам збіральнік.
Звыш 30 гадоў збіраўся фалькларыстам матэрыял для працы “Простанародныя прыкметы і павер’і, прымхлівыя абрады і звычаі, легендарныя паданні пра асобы і мясціны” (1897). У гэтай працы М.Я. Нікіфароўскі прасочвае жыццё чалавека ад нараджэння да шлюбу. У 1907 г. – апублікавана найцікавейшая праца М.Я. Нікіфароўскага “Нячысцікі”. Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу” (падрыхтавана ў 1898 г.). Сабраў значны матэрыял для зборніка “Беларускія песні-частушкі”, апублікаваны пасля смерці аўтара.