МАСТАЦКАЯ ФОРМА
Крыніцы ўзнікнення прыказак і прымавак
Прыказка – кароткае іншасказанне, павучанне, прыгавор, у якім заключана вялікая сіла мастацкага абагульнення.
Прымаўка – іншасказальны выраз, але без суджэння. Устойлівыя, яркія выслоўі з незавершанай думкай
Прыказкі і прымаўкі, запісаныя на тэрыторыі Гомельскай вобласці
А) прырода, гаспадарчая дзейнасць, праца.
Гром грыміць, будзе хлеб радзіць.
Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі.
Як пасееш у пару – збярэш жыта гару.
Б) матэрыяльны быт.
Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой.
Свая хатка, як родная матка.
Г) сям’я і сямейны быт.
Калі мілы па душы, з мілым рай у шалашы.
У каго матка, у таго і галоўка гладка.
Д) духоўнае жыццё.
Рана загаіцца, а злое слова ніколі.
Г) чалавек і яго якасці, мараль.
У людзей пытай, да свой розум май.
Еш боршч з грыбамі, а язык дзяржы за зубамі.
Загадкі, Прыкметы і Павер’і
Як пакойнік у доме, то зеркала завешваюць. Бітае зеркала ў доме не храняць, бо бяда будзе.
Пасля захода сонца нельга мусар выносіць.
Каб грошы вадзіліся, нада каб пад скацеркай грошы заўсёды ляжалі.
У свята ніхто нікому нічога не аддаўжае – грошы не будуць весціся ў доме.
Нельга каля хаты садзіць плакучую іву, рабіну.
Па народнаму павер’ю, хто на Благавешчанне ўбачыць бусла ў палёце, такі чалавек увесь год будзе “лёгкі на ногі”.
Казкі
Жыла ў адной дзярэўні баба, старая вельмі баба, тако старая, што і не ведае, колькі ёй гадочкаў. Дык вось ехаў оного разу хлопец праз тую дзярэўню, ды завітаў да той бабы, дый кажа: “Ты ж тако старая, а чаму ж не шэпчаш, не прыгаворваеш?” Тая дый кажа: “Дык не магу, не знала такого ніколі, і ўсё тут”. А хлопец ёй: “Дык навучу”. Сказаў ёй словы, токі не ведаю, які не помню, забыўся, то ж стары ўжо. І пайшло кругом, што баба такая, ад усякай хваробы можа вылячыць. Усе да яе і ходзюць. Оного разу паехаў той хлопец на охоту, ды штосці там з ім зрабілася. Дамоў прыехаў ні жывы ні мёртвы. Жонка кажа, што нада тую бабу пазваць, каб пашаптала, а хлопец аднекваецца, ён жа знает, што тако за баба, ён жа ж сам яе шаптаць навучыў.
Даўней так заўсягда было: як оцец стары, то сын яго вядзе ў лес дый кідае тамо. Раз пайшоў сын тако свайго отца в лес весці дый заплакаў. Не хочыць, кажа, отца свого кідаць. Дый кажа: “Каб людзі не смяяліся, дык я зраблю толькі від, а сам цябе, оцец, прывязу опяць дадому. Дамоў прывязу, і будзеш жыць, толькі каб людзі не бачылі”. Тако яны і зрабілі. А тутако няшчасце: градам усё жыто пабіло і нема сеяць чым. Дык сын да отца сразу, да, да отца. Оцец і посуветоваў іму: у бочкі старой прыхавана, дык бяры і посей. Тако і зрабіў. Людзі дзіву даюцца: яко гэто? А сын маўчыць, бо отца не хоча прадаць. А тутако зіма і есці нема чаго. Сын зноў да отца. Оцец подказал, дзе што. Людзі зноў дзіву даюцца. Сын тады ўжо як ёсць усё і сказаў. Сказаў, што старыя большы розум маюць, чым маладыя. Тады ўжо не сталі людзі отцов своіх у лес кідаць.
Даўней у каждай вёскі, у каждай дзярэўні быў вядзьмак. Яны і шапталі, і прыгаворвалі, і так, і этак, завіткі рабілі, страшныя такія былі, аднако ж усе ім верылі, праўда токі да одного разу. Раз быў такі вядзьмак, яго ўсе зналі, баяліся, ішлі к яму ў лес, еслі што тамо здарылася. І быў смелы чалавек, са сваіх, з нашых. Ну, як яго звалі? Ну, хай Сяргейко. Дык вот токі ён і не верыў тому ведзьмаку і тако і кажа: “Покажу я вам, хто такі гэты вядзьмак”. Да, вот такі быў Сяргейко. Пайшоў Сяргейко ў жыто сваё і завітку зрабіў. Сам зрабіў, ну, каб подмануць этого ведзьмака. Ідзе да ведзьмака і кажа: “Нехта мне завітку зрабіў, дык ідзі і вырві”. Пайшоў ведзьмак, а каб Сяргейко больш заплаціў яму, дык начаў крычаць, што вельмі ўжэ ж страшная завітка. А Сяргейко прыг на яго і давай палкай яго, палкай! “Ты ж дурань – кажа, – эта я сам сабе завітку зрабіў, каб больш не падманваў людзей!” Так той ведзьмак і збег, ніхто яго ўжэ ж больш не відзеў. От так.
Я яшчо ж пра суп з тапара знаю, тако сказка ёсць. Это як солдат ішоў праз дзярэўню, прагаладаўся, зайшоў до бабы одной: “Дай, бабка, перакусіць што”, – кажа. А баба яму: “У мяня ж у самой нічаво няма, сама галодная сяджу”. Салдат і кажа: “Давай, бабка, чыгун, суп будзем з тапара рабіць”. Кінуў салдат тапор у чыгун і вады наліў. Папробаваў і кажа: “Не хапае круп і солі, мо, бабка, падкінеш троху”. Дала тады ўжо і круп, і солі. Папробаваў салдат другога разу і кажа: – Жыру няма, мо падкінеш?” Падкінула бабка і жыру. Вынуў салдат тапор з супу і кажа, што гатовы ўжо. А баба толькі падзівілася, што ў суп нічаво і не надо, дажа і тапор цэлы астаўся.*