У гэты дзень Сонца паварочвае на лета, а зіма - на мароз
25 снежня продкі беларусаў адзначалі Сонцаварот. Шлях Сонца вызначае і бакі свету: усходні, заходні, паўночны і паўднёвы. На ўсходзе - сонца нараджаецца, на ўсходзе яно пачынае свой шлях і нясе жыццё ўсяму зямному свету.
Adam Williamson
25 снежня хрысціяне святкуюць Раство Хрыстова па грыгарыянскім календары. У гэты самы дзень, але ўжо па юліянскім календары, успамінаюць святога Спірыдона Трыміфунцкага (па грыгарыянскім — 14 снежня).
Раство — гэта адно з асноўных святаў у хрысціянстве, таму пра святога, які нарадзіўся ў 270 годзе на поўначы Кіпра, згадваюць менш. Пры гэтым даволі складана пераацаніць значнасць яго ўдзелу ў Першым Нікейскім саборы 325 года ў якасці епіскапа горада Трыміфунта. На гэтым саборы быў ухвалены Сімвал веры. Імя ў яго гонар насіў беларускі асветнік Спірыдон Собаль, які заснаваў у 1630 годзе Куцеінскую друкарню пад Оршай, дзе ў 1631 годзе выдаў першы «Буквар». У нашы дні храмы Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага дзейнічаюць у Калодзішчах пад Мінскам і ў Брэсце. Яшчэ адзін пачалі ўзводзіць у 2021 годзе ў Фрунзенскім раёне сталіцы.
Спірыдон Трыміфунцкі быў прыхільнікам дакладнага цытавання Дабравесця без адступлення ад тэксту, чым прыцягнуў шырокае кола людзей да хрысціянскай веры. У ходзе свайго пастырства епіскап уратаваў без віны асуджанага на смерць і вярнуў да жыцця грудное немаўля язычніцы ў Антыёхіі (цяпер — Антак’я ў Турцыі).
Таму свяціцеля Спірыдона шануюць за цудатворцу разам са святым Мікалаем, які быў яго аднагодкам і таксама епіскапам. Пасля 649 года мошчы святога Спірыдона перавезлі ў Канстанцінопаль. Ад 1456 года іх захоўваюць на грэчаскім востраве Керкіра ў Іанічным моры, дзе ў 1589 годзе пабудавалі сабор Святога Спірыдона.
З днём Навагоддзя
У народным календары дзень 25 снежня таксама называюць пачаткам Новага Года, бо пасля зімовага сонцастаяння пачынае расці светлавы дзень. Адсюль даўнейшае значэнне гэтай даты ў якасці аднаго з дзён Навагоддзя. Таму прапануем павіншаваць у гэты дзень сяброў з Раством Хрыстовым па грыгарыянскім календары, з днём памяці святога Спірыдона Трыміфунцкага — па юліянскім, і нават з днём Навагоддзя — з нагоды больш шчодрага сонейка, якое прырастае з дня на дзень.
У народным календары дзень 25 снежня таксама называюць пачаткам Новага Года, бо пасля зімовага сонцастаяння пачынае расці светлавы дзень. Адсюль даўнейшае значэнне гэтай даты ў якасці аднаго з дзён Навагоддзя. Таму прапануем павіншаваць у гэты дзень сяброў з Раством Хрыстовым па грыгарыянскім календары, з днём памяці святога Спірыдона Трыміфунцкага — па юліянскім, і нават з днём Навагоддзя — з нагоды больш шчодрага сонейка, якое прырастае з дня на дзень.
25 снежня адзначана ў народным календары як дзень сонцавароту
Людзі выходзілі на Красныя пагоркі, самыя высокія месцы ў акрузе, і сустракалі першыя прамяні сонца. У старажытных календарах сонца малявалася ў выглядзе касога крыжа. Гэтак жа нашы продкі малявалі яго і на вершніках свірнавых дзвярэй, на калаўротах. На сонцаварот гаспадыня пякла круглы хлеб: драўлянай лапаткай яна выціскала ў цесце баразёнкі ў выглядзе касога крыжа і потым ставіла хлеб на под у печ. У змярканне ўсёй вёскай збіраліся на вогнішчы. Запальвалі вогнішчы высокія, лічачы, што дапамагаюць сонцу дужэць
