Беларускія ідыёмы
Turpis egestas maecenas pharetra convallis. In hendrerit gravida rutrum quisque non. Erat pellentesque adipiscing commodo elit at. Adipiscing tristique risus nec feugiat in fermentum. Et egestas quis ipsum suspendisse ultrices
Жывая мова
"Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць." Так кажуць, калі шмат разоў падманьваюць.
"Адзін з’еш хоць вала, дык адна хвала." Трэба дзяліцца з іншымі, угашчаць тым, што нагатуеш, не сквапіца.
"Адзін не ўцячэ, другі не дагоніць." Гэта значыць, што гады ўжо сталыя, хада´ ціхая, з палачкай.
"Апёкшыся на малаце, на ваду дуюць." Робяцца занадта асцярожнымі, калі нешта здарыцца
"Аўчынка выдзялкі не стоіць." Нейкая нявыгадная справа.
"Баба з возу, каню лягчэй." Гавораць, калі нешта адменяецца.
"Бадлівай карове не даў Гасподзь рогі." Той, хто хацеў бы зрабіць нешта дрэннае, не можа гэтага здейсніць.
"Беднаму жаніцца, дык ноч кароткая." Так гавораць, калі ў нечым не пашанцуе, нечага не хапае.
"Беднай ўдаве каснік не ўгалаве." Бедная ўдава не спадзяецца ўжо на жаночае шчасця
"Віламі па вадзе пісана." Нічога яшчэ невядома, можа быць так, а можа гэтак.
"Воўк казе не таварыш." Так кажуць, калі чалавек чалавеку няроўня па жыцці.
"Вырас пад неба, а дурань як трэба." Па ўросту вялікі, а па справах дурны.
"Год на год не служыць, (не выпадае)." Звычайна кажуць пра ўражай, як які год, калі адно народзіць, калі другое.
"Да старога цела маладыя ногі прыкласці." Нешта рабіць спрытнае сталаму чалавеку.
"Дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць." Надвор’е не закажаш.
"Дабіць да абуха". Давесці да развалу, да занепаду, зламаць нешта.
"Даў Бог дзіця, дасьць і на дзіця." Як не цяжка дзяцей гадаваць, але калі нарадзілася, дык згадуецца.
"Жывым у ямку не палезеш." Кожнаму свой час паміраць адведзены
"Жыцця няма.". Няма спакою ад каго-небудзь, чаго-небудзь.
"Заракалася свіння гразі не есці." Калі не вераць абяцанням.
"Застаў дурня Богу маліцца, дык лоб разаб’е." Гавораць пра чалавека, які ў нечым вельмі перастараўся.
"Застацца на бабах." Нічога не атрымаць, не выіграць, застацца ні з чым.
"Засячы сабе на насу." Прыказ добра запомніць
"За шкварку сала, сем вёрст драла." Па нейкай пустой, невялікай справе далёка ехаць, ці ісці.
"З перабораў адны лапці ды аборы". Кажуць так, калі нехта доўга нешта ці некага выбірае.
"Злучыў Бог з свіннёю, трэба жыць і з ёю." Давадзіцца жыць з тым чалавекам з кім звёў у жыцці лёс.
"З кім павядзешся, ад таго і набярэшся." З кім сябруеш, у таго і навучышся, што той ўмее.
"Заракалася свіння гразі не есці." З недаверам гаварылі пра чыісці абяцанкі.
"З боку прыпёка." Ні пры чым, зусім не мае дачынення.
"З голымі рукамі пряехаў." Нічога не прывёз, ніякага гасцінца.
"З лысінкай цялятка нарадзілася, з лысінкай і памрэ." Цяжка перайначыць прыродны нораў, характар.
"Каб ведаў дзе ўпадзеш, дык саломкі падаслаў бы." Калі б ведаць наперад, дзе і што здарыцца, дык засцярогся б.
"Каб ня дырка ў роце, хадзілі бы ў залоце." Шмат грошай уходзіць на ежу.
"Каб пачутае пабачыць." Я табе веры не даю, абяцанкам не веру.
"Клопат вялікі." Гавораць, калі нічога страшнага не здарылася.
"Кожны божы дзень." Пастаянна, кожны дзень.
"Ласкавае цялятка две маткі ссе, а гордае ніводнае." Калі падыйсці з ласкай, багата можна дабіцца.
"Лынды біць." Гуляць, лайдачыць, нічога не рабіць.
"Ляжаць лежма." Моцна захварэць, не мець сілы подняцца.
"Надуўся, як мыш на крупы." Нечага пакрыўдзіўся.
"На злодзеі шапка гарыць." Той, хто нарабіў шкоды, азіраецца, палохаецца ўсіх і ўсяго.
"На чыім вазку сяджу, таму і песеньку пяю." З кім жыву, ад каго залежу, таму і спрыяю.
"Не я першы і не я апошні." Здаралася такое і раней, і потым яшчэ будзе, не з табой адным такое здаралася.
"Носу не кажа." Гавораць аб некім, хто не прыходзіць
"Падарвацца са смеху." Моцна з нечага смеяцца
"Па малаку, ног не павалаку." Нада нешта больш сытнае з’есці (мяса, сала), каб сіла была.
"Пальцы ў рот не кладзі, бо адкусіць. " Сцяражыся, беражыся таго, аб кім так гавораць, бо востры на язык.
"Пакуль жаніцца — усё загаіцца." Гавораць, калі рана, драпіна невялікая, няма падставы для клопату.
"Пар касцей не ломіць." Так гаворыць той, хто любіць спякоту, звычайна старыя людзі, якія і ўлетку цёпла адзетыя.
"Папасці на язык." Усе гавораць аб вас, нечым вы прыцягнулі увагу людзей.
"Пасадзіць на кут." Пасадзіць у чырвоны вугал хаты, на самае пачэснае месца за сталом.
"Паспяшіш — людзей насмяшіш." Нельга нічога рабіць спехам, без падрыхтоўкі.
"Перамелецца — мука будзе." Усё дрэннае , непрыемнае з часам забудзецца.
"Першы блін комам." Любая справа спачатку, без вопыту невельмі і незаўсёды палучаецца.
"Прыбяры пень, і пень харошы." Напагляд, знешне чалавек можа быць прыгожы, але гэта не галоўнае ў жыцці.
"Пусці свінню за стол, яна і ногі на стол." Няўдзячны чалавек, не падзякуе за дабрыню да ласку, а яшчэ болей захоча твайго займець.
"Пусці на прыпечак, дык і на пэч ускочыць." Звычайна казалі сперша вады прасілі папіць, а потым галаву дурылі.
"Свая ноша плечы не цягне." Калі для сябе нешта робіш, дык зцерпіш любы боль, незручнасць.
"Свет не без добрых людзей." Свет вялікі, заўсёды знойдуцца людзі, якія дапамогуць, падкажуць.
"Сёмая вада на кісялі." Нейкае вельмі далёкая свойства (радство), амаль ніхто.
"Сабакам сена косіць." Так кажуць, калі нехта робіць нешта непатрэбнае, гуляе.
"Сонца па небе ходзіць, ды ўсім не ўгодзіць." Нельга, немагчыма для ўсіх быць добрым, усім спададацца, наравіцца.
"У Бога дзён многа." Так кажуць, калі не паспяваюць нешта зрабіць і праца застаецца надалей.
"У старца кій адабраць." Адняць апошняе ў беднага, забраць нешта такое, што чалавеку самаму вельмі патрэбна.
"У сабакі вочы пазычыць." Зрабіць нешта зусім бессаромнае.
"У ціхім балоце чэрці водзяцца." Ніхто не ведае, што на уме ў ціхага, сціплага чалавека.
"У гасцях добра, а дома лепей." Звычайна кажуць пры развітанні, збіраючыся дадому.
"У лозу, ды ў балота."5 Так кажуць са зла, калі пасылаюць некага далёка
"У сарочцы нарадзіўся. " Так кажуць пра чалавека, якому ў нечым моцна пашанцавала.
"У свіныя галасы". Вельмі спазніцца, калі ўжо не пяўні спяваюць, а свіньі пішчаць.
"Хадзіць на цыпачках." Камусьці дагаджаць, услужываць.
"Хто вязе , на тым і едуць." Хто прымае на сябе клопаты іншых, тога і нагружаюць
"Хоць ты галасі." Нічога не атрымліваецца, і помачы чакаць няма адкуль
"Хоць кол на галаве чашы." Пра ўпартага чалавека
"Хто рана ўстае, таму Бог дае." Рана ўстанеш, багата работы паспееш зрабіць
"Ціпун табе на язык." Нядобрае пажаданне таму, хто сказаў нешта не тое.
"Чым багаты, таму і рады." Звычайна кажуць за сталом, гаспадары задаволеныя тым, што маюць.
"Што ў цвярозага ў галаве, тое ў п’янага на языку." Пьяны чалавек сабой не кіруе. Можа што лішняе наплесці.
"Яблык ад яблыні не далёка падае." Дзеці навек на бацькоў пахожыя: як васпіталі бацькі, такія і будуць.
"Як воўк украў." Калі нешта зробіцца зненацку, неспадзевана, нечакана.
"Яйка курыцу не вучыць." Трэ слухаць старэйшых, якія пажылі, усяго ў жыцці пабачылі, вопыт маюць.
"Як за перавесам." На распуцці, на растанцах, паміж некімі важнымі справамі, здарэннямі.
"Як сабаку пятая нага." Зусім не трэба нешта, ці нехта.
"Як чорт за вушы цягне." Дапамагае невядома хто.
"Як сяльцэ,так і нараўцэ." У кожным сяле свая гавара.
"Як у вянок паўе." Усю работу паробіць, усё прыладзіць, упарадкуе, як у вянок паўе.
"Як хваробе кашаль." Гавораць так, калі прапанаваны сродак, ці дзея не дапамагае.
2023
Трапныя выразы народна-дыялектнай мовы
Соль ды каржы — кашані дый ляжы; сыр ды каўбаса — бяры, мая каса (Дуброва).
Жонка для свету, цешча для прывету, а маці радней усяго сьвету (Пятровічы)
За няўдачу даюць у прыдачу (Чэрнін)
Што азначае ідыёма ў ангельскай мове?
Ідыёма - гэта выраз або фраза, значэнне якой не суадносіцца з літаральным значэннем яе слоў. Іншымі словамі, «ідыёмы азначаюць нешта іншае, чым асобныя словы».
Набор слоў, якія маюць рознае значэнне пры агульным выкарыстанні, чым калі кожнае слова выкарыстоўваецца паасобку, называецца таксама ідыёмай. Беларуская мова не мае такога тэрміну, як Ідыеёма, але ж мае такі самы сэнс у жывой мове беларусаў, як і ў ангельскай граматыцы спалучэння слоў- ідыём.
Набор слоў, якія маюць рознае значэнне пры агульным выкарыстанні, чым калі кожнае слова выкарыстоўваецца паасобку, называецца таксама ідыёмай.
Беларуская мова не мае такога тэрміну, як Ідыеёма, але ж мае такі самы сэнс у жывой мове беларусаў, як і ў ангельскай граматыцы спалучэння слоў- ідыём.
У мове беларусаў Ідыёмы можна аднесці да фразеалагізмаў, каб назваць гэта ўстойлівым выразам.
Беларуская мова - жывая мова майго народу
Гуляць з агнём - займацца нечым вельмі небяспечным, "быць на вастрыі"
Застацца з носам - застацца без чаго-то, што вельмі хацеў.
На казе ня пад'едзеш - так даўным-даўно казалі пра дзяўчат, якіх ніяк не маглі развесяліць.
Вывесці на чыстую ваду - выкрыць ў здзяйсненні чагосьці бесстаронняга.
Казанская сірата - гэта фразеалагізм пра чалавека, які выдае сябе за жабрака, пры гэтым маючы мэту атрымаць выгаду.
Ні кроплі - значыць поўная адсутнасць чаго-небудзь.
Гуляць ролю - неяк паўплываць на тое ці іншае падзея, стаць прычынай чаго-небудзь.
Сінанімічныя фразеалагізмы
Усе без выключэння, значэнні людзей: усе, як адзін; і стары, і млад; ад малога да вялікага.
Вельмі хутка: у адно імгненне; не паспеў азірнуцца; у імгненне; не паспеў вокам міргнуць.
Працаваць старанна і рупліва: не пакладаючы рук; да сёмага поту; закасаўшы рукавы; у поце твару.
Значэнне блізкасці: у двух кроках; быць пад бокам; рукой падаць.
Бегчы хутка: зламаючы галаву; што ёсць сіл; ва ўсю спрыт; што ёсць мачы; ва ўсе лапаткі; з усіх ног; толькі пяткамі зіхаціць.
Значэнне падабенстве: усе, як адзін; усе, як на падбор; адзін да аднаго; молодец да малайцы.
Антанімічныя фразеалагізмы
Кот наплакаў (мала) - Куры не дзяўбуць (шмат)
Ні зги не відаць (цёмна, дрэнна відаць) - Хоць іголкі збірай (светла, добра відаць).
Страціць галаву (дрэнна разумець) - Галава на плячах (разважлівы чалавек).
Як кошка з сабакам (варагуючыя людзі) - Ці не разлі вада, сіямскія двайняты; душа ў душу (блізкія, вельмі дружныя або падобныя людзі).
У двух кроках (побач) - За трыдзевяць зямель (далёка).
Лунаць у аблоках (задуменны, які марыць і несосредоточенный чалавек) - Глядзець у абодва, трымаць вуха востра (уважлівы чалавек)
Чухаць мову (размаўляць, распускаць плёткі) - Праглынуць мову (маўчаць).-
Розуму палата (разумны чалавек) - Без цара ў галаве, жыць чужым розумам (дурны або безразважны чалавек).
Фразеалагізмы гутаркавага стылю
Біцца як рыба аб лёд - рабіць непатрэбныя, бескарысныя дзеянні, якія не прыводзяць ні да якога выніку.
Біць лынды - гультаяваць.
Кінуць пальчатку - ўступіць у спрэчку з кім-небудзь, кінуць выклік.
Вярнуцца да сваіх бараноў - вярнуцца да асноўнай тэме гутаркі або справе.
Вадзіць за нос - падманваць каго-то, ўводзіць у зман.
Сусветны патоп - бедства, якое закранула ўсіх.
Глухая цяцера - дрэнна чуючы чалавек.
Рабіць з мухі слана - моцна перабольшваць.
Завесці катрынку - паўтараць адно і тое ж некалькі разоў.
Залатая моладзь - дзеці багатых бацькоў, якія праводзяць час у сваё задавальненне.
Гуляць у бірулькі - займацца непатрэбнымі справамі, гультаяваць.
Як Мамай прайшоў - беспарадак.
Адысці ў нябыт - быць забытым, раптоўна і бясследна знікнуць.
Сесці за круглы стол - развіць дыскусію або перамовы, нараду з чалавекам на роўных правах і паўнамоцтвах.
Займацца мартышчынай працай - нікому не патрэбная, бескарысная праца.
Кідаць грымоты і маланкі - пагражаць каму-небудзь, лаяць за нешта, быць гнеўным і раздражняльным
Ні кала, ні двара - вельмі бедны чалавек.
Прастамоўныя фразеалагізмы
Паказаць кузькіну маці.
Дзерці казла.
Гарлапаніць немым голасам.
Дробная сошка.
Ёлуп цара нябеснага.
Гайка слабая.
Канцылярская крыса.
Бытавыя фразеалагізмы
Напакаваць кішэню - нажываць багатсва несумленным шляхам, атрымліваць вялікія даходы.
Адсюль навастрыць лыжы - сабрацца хутка і нечакана для ўсіх.
Як селёдцы ў бочцы - цесна, шмат (часцей за ўсё пра вялізнай колькасці людзей, натоўпе)
Замарыць чарвячка - перакусіць хутка і няшмат.
Як селёдцы ў бочцы - цесна, шмат (часцей за ўсё пра вялізнай колькасці людзей, натоўпе)
Падкласці свінню - задаволіць вялікую непрыемнасць.
Ідыёмы і Фразеалагізмы
Хадзіць вакол куста (Beat around the bush) - пазбягаць размоў пра важнае.
Вось дзе сабака закопаны- (That's where the shoe pinches) -знайшоў, што шукаў.
Засячы сабе на носе (Bear it in mind)-запомніць раз і назаўжды.
Лезці на ражон (To ask for trouble)-рабіць нешта небяспечнае, нарывацца на непрыемнасці.
У чорта на кулічках (In the middle of nowhere)-быць вельмі далёка ў невядомым месцы.
Ударыць у бруд тварам (Have egg on one’s face)- зганьбіцца, адчуваць сябе прыніжаным.
Падкласці свінню (Play a dirty trick)-цішком падладзіць нешта дрэннае, напаскудзіць.
