Бясплатныя ўрокі беларускай мовы
Моўны Культ
На першым этапе мы не ставім за мэту зрабіць дасканалай граматыку сваёй мовы, ці паглыбіцца ў тонкасці і нюансы яе вымаўлення, мы проста імкнемся да зносін па інтарэсах з пераадоленнем бар'ераў і комплексаў у сваёй ментальнасці.
Наш Культ Мовы пачынаецца са знаёмства з вуснай народнай творчасцю, з беларускім фальклорам, са старажытнымі святамі, калі людзі былі яшчэ не пісьменнымі і стваралі свае мастацкія творы ведамі праз навакольнае асяродзе і моўныя вобразы. Мы пачнаем сваё далучэнне да мовы, як дзеці малыя, праз гукі.
Важнае месца ў нашым вывучэнні мовы займаюць фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць не толькі фізічную карціну свету, але і розныя характарыстыкі самога чалавека, яго адносіны да іншых людзей і да навакольнага жыцця. Таму што ўжыванне фразеалагізмаў робіць нашу мову жывой і перадае кароткі змест з вялікага апісання, якое можна сказаць адным ці трыма словамі.
Як прыклад, калі вы зразумілі што азначае: ад ветру валіцца; зорная гадзіна; напускаць туману, біцца як рыба аб лёд; як гром сярод яснага неба; макавай расінкі ў роце не было; каля студні хадзіць і вады прасіць; лёд крануўся; на вецер гаварыць; з ветру вяроўкі віць; мароз па скуры прабягае; хапаць зоркі з неба; пляваць супраць ветру; хто ціха ходзіць, той густа месіць; ціхая свіння глыбока рые; ціхая вада грэблю рве; з якой дзіркі вецер свішча і г.д. , то вы ўжо можаце лічыць сябе мовазнаўцам!
Для нас галоўнае, што Наша Мова – гэта тое, што аб’ядноўвае людзей у адзінае цэлае, што яна аснова ўсіх тых зносін, якія, у сваю чаргу, ляжаць у аснове грамадства і нашага стаўляння саміх да сябе.
Далей
Перадавыя Tэхналогіі
Каб вывучыць беларускую мову, трэба засвоіць беларускія словы і ведаць, як іх правільна вымаўляць. Гэта - ідэальны рэсурс для навучэнцаў, каб атрымаць больш упэўненасці праз наш інструмент .
Прыклад
Запісу Голасу
Нашы бясплатныя онлайн-ўрокі створаны, каб дапамагчы вам эфектыўна вывучаць беларускую мову. Акрамя таго, наша функцыя запісу голасу дазваляе вам слухаць ваша вымаўленне, забяспечваючы імгненную зваротную сувязь.
Прыклад
Вылучыцца з натоўпу
Інвестуйце ў сваю будучыню і вывучайце беларускую мову, каб паскорыць сваю кар'еру. З-за хуткага тэмпу змен вы павінны пастаянна абнаўляць свае навыкі і веды. Вылучыцца з натоўпу валоданнем беларускай мовай, каб быць сапраўдным беларусам.
Прыклад
Арганізаваныя Тэмы
LingoHut - гэта вэб-сайт, які дапаможа вам знайсці слоўнікавы запас, напісанне і вымаўленне ў старанна арганізаваных тэмах. 100% бясплатна!
Прыклад
Бясплатны Рэсурс
Гэты бясплатны рэсурс для хатняга навучання замежнай мове дапамагае нарошчваць слоўнікавы запас беларускай мовы і дае месца для практыкі правільнага вымаўлення беларускай мовы.
Прыклад
Папаўненне лексікі
У LingoHut можна вычыцца размаўляць па-беларуску на папаўненні беларускай лексікі і навучанні правільнаму беларускаму вымаўленню. Гэта цалкам бясплатны рэсурс, дзе студэнтам не патрэбны запіс, каб вучыцца на вэб-сайце.
Прыклад
Заняткі і гульні
LingoHut прапануе онлайн-ўрокі беларускай мовы, якія распрацаваныя так, як бы вы навучаліся іншай замежнай мове. Заняткі і гульні робяць навучанне больш эфектыўным, асабістым і цікавым, калі вы разам з беларускай мовай будзеце авалодваць іншымі мовамі.
Прыклад
Носьбіты Мовы
Гэта на 100% бясплатнае выкарыстанне і наш падарунак тым, хто вывучае мову. Усе запісы зроблены беларускамоўнымі носьбітам мовы
Прыклад

Вывучайце беларускую мову па 15 хвілін у дзень !

Прыходзьце вучыцыцца да нас, каб размаўляць на беларускай мове, ці адразу на ўсіх 50-ці мовах гэтага дапажніка, які стварылі для вас цудоўныя людзі, суместна з нашай камандай падтрымкі моўнага асяроддзя. Разам з намі, вас чакаюць цікавыя падарожжы і жывыя размова з беларусамі, амаль з ўсіх краін свету.

Пра наш Рух

Наш Праект мае агульную назву "Беларускі Нацыянальны Народны Рух", дзе кожнае слова мае свой сэнс у выглядзе канкрэтных напрамкаў дзеяння яго ўдзельнікаў і месца дзе гэтыя дзеянні адбываюцца.
Рухам можа быць названая група людзей у калектыўных дзеяннях якіх ёсць мэта, прамыя доказы аб тым, што яны пачалі нешта разам рабіць, маюць месца канкрэтныя вынікі ў сумесным дзеянні, ёсць адказ на пытанне, дзе і калі іх асабісты Рух быў запушчаны, з якой назвай, кім падхоплены ці падтрыманы, якім чынам прывязаны да канкрэтнай мясцовасці, часу, як бачны і г.д.
Першае слова "беларускі" было заяўлена пры стварэнні Маўнога Руху, без якога ўсе астатнія назвы для іншых Рухаў страцілі б сэнс. У паданні аб слове "беларускі" былі задзейнічаны агульныя складнікі, уласцівыя беларусам: ветлівасць, кемлівасць, імправізацыя, прагматычнасць і інш., якія падштурхнулі людзей да ўспрымання сваёй нацыянальнай мовы, як сваёй асобаснай каштоўнасці.
Наш Рух мае шмат пернікаў і таму, тым хто хоча заручыцца падтрымкай для сваіх дзеяняў неабходна прыйсці к ужыванню роднай мовы, як мовы ўсіх беларусаў, якія цягнуцца адзін да аднаго.
Намі быў скарыстаны такі наратыў да сябе: калі ты не ведаеш сваёй роднай мовы і не выкарыстоўваеш яе ў вуснай практыцы, то ты недасканалы, непаўнавартнасны чалавек - ты адстой.
Прыняцце гэтага наратыву, падахвочвае чалавека да самабічавання і пошуку альтэрнатывы для выхаду з зоны дыскамфорту. Вывучайце і практыкуйце беларускую мову па 15 хвілін у дзень і ўсё будзе добра-!

Моўная плынь

Пацягнуўшыся ў моўную хвалю, чалавек сам для сябе шукае фразы, словазлучэнні, асабістую цікавасць праз тое, што можна зрабіць яго "сваім", а не выстаўляцца ў якасьці "белай вароны" ў беларускамоўным асяроддзі.
Наш Моўны Рух будзе мець шмат пернікаў і таму, тым хто хоча заручыцца нашай падтрымкай для сваіх дзеяняў неабходна прыйсці к ужыванню роднай мовы, як мовы ўсіх беларусаў, якія цягнуцца адзін да аднаго.
Наш вопыт і зараджэнне Моўнага Руху ўпершыню быў апрабаваны на групе беларусаў, якія прыехалі з розных месцаў у Лас Вегас на Сустрэчу Беларусаў у снежні 2022 года і працягвае пашырацца.
Наш Культ
Беларускі Моўны Рух
 
Далучайцеся да нашай Моўнай суполкі і будзьце часткай Беларускага Моўнага Руху. Напішыце нам і дайце нам ведаць, дзе вы знаходзіцеся, каб мы маглі дапагмачы стварыць для вас жывое моўнае асяродззе беларусаў у любой краіне свету.
Далучайцеся
Сацыяльныя сеткі
Суполкі з якімі мы разам супрацоўнічаем
Далучайцеся да нашай Моўнай суполкі вельмі проста, як і выйці з яе. Калі вам падабаецца рабіць сумесны прарыў, то мы разам!
Facebook
Facebook
Facebook
Зроблена ў 2022 годзе
Моўны Рух